Архив Волонсевичa
piotr@wolasewicz.com
|
Узнікненне прозвішча Валансевіч
Паводле даных Казімежа Рымута ў Польшчы пражываюць 103 чалавекі па прозвішчу Валансевіч. Як
паведамляе
Раймут у
сваёй працы
Прозвішчы
палякаў,
прозвішча
Валансевіч
узнікла ад
назвы Wσ³ = Wo³ або Wo³ 1362 ад вол
кастрыраваны
бык, у
вытворных
таксама ад Wol (Z), Wo³-as+ewicz, Wo³-asi+ewicz. На маю
думку гэты
тэзіс
памылковы. З
маіх ранейшых
генеалагічных
даследаванняў вынікае,
што
прозвішча
Валансевіч (Wo³Ήsewicz)
патранімічнага
паходжання
і
выводзіцца ад імені
бацькі. У
гэтым
выпадку
прыстаўка
Вол
выводзіцца
да слова
Валынец, а не
ад вала, аб
якім у сваёй
працы
згадвае К.
Раймут. Іван
Валынец
зяўляецца
пратапластам
роду і
праўдападобна
разам з
далейшымі
патомкамі
жыў на
землях
цяпершніх
Украіны,
Беларусі і
Літвы.
Падтрымкай
для гэтага
тэзісу
зяўляецца
фатакопія
генеалагічнага
дрэва сямі Валансевіч,
на якой
знаходзяцца
даныя Івана
Валынца як
родапачынальніка.
Мае далейшыя
даследаванні
паказалі,
што ўжо сыны
і ўнукі
Івана
называліся
Валынцэвіч.
У перыяд ад ХVІ да ХVІІІ
стагоддзя
сямя
карыстался
прозвішчам
Валынцэвіч.
Дакладна не
ведаем моманту
калі і якое
адгалінаванне
сямі Валынцэвіч
пачало
ўжываць
прозвішча
Валансевіч.
Э.А.
Курапатніцкі
ў сваёй
працы
Ведамасці
аб
шляхецкай
каштоўнасці
прыводзіць
напісанне
прозвішча
Валашэвіч. Вельмі
важнымі
элементамі
ў
высвятленні
паходжання
прозвішча
зяўляюцца
правапіс і
алфавіт, якія ў той
час
ужываліся
на ўсходніх
крэсах Рэчы
Паспалітай.
Мясцовае
насельніцтва
карысталася
тады як
польскай,
так і рускай
(мешанінай
беларускай
і
ўкраінскай)
мовамі. У рускай
мове
правапіс
прозвішча
выглядаў
наступным чынам:
ВОЛЫНЦЕВИЧ,
а ў польскім
запісе: WO£YNCEWICZ.
Праўдападобна,
што ў ХVІІ
стагоддзі
прозвішча WO£YNCEWICZ
падвярглося
зменам на WO£ONCEWICZ/ВОЛОНЦЕВИЧ/
(у той час
асаблівая
ўвага на правапіс
прозвішчаў
не
звярталася; былі
выпадкі, што
браты
карысталіся
рознымі
прозвішчамі,
а той жа самы
чалавек мог
ужываць два
прозвішчы),
г.зн. літару Y замяніла О.
У той час
апрача
замены
галосных
зменам
падвяргнуліся
таксама
зычныя пачалі
прымяняцца
тры версіі
прозвішча: WO£YNCEWICZ/ВОЛЫНЦЕВИЧ,
WO£ONCEWICZ/ВОЛОНЦЕВИЧ,
а таксама WO£ONSEWICZ/ВОЛОНСЕВИЧ.
Замена
рускага С на
польскае S адбылася ў
сувязі з
розным у
абодвух
мовах
правапісам,
калі літара
Ц (у польскім
вымаўленні
С) была
зменена ў
правапісе з
рускага С
(польскае ES) на
польскае S. Апошнія
змяненні
правапісу
прозвішча
Валансевіч
датычылі
складу ОН,
які замяніў
насавую
галосную ₯,
інакш г.зв.
дыфтонг,
калі ОН = ₯.
Гэтае апошняе
змяненне
пасадзейнічала
сучаснаму
правапісу
прозвішча WO£₯SEWICZ/ВАЛАНСЕВІЧ. Падсумоўваючы,
змены ў
правапісе
прозвішча
Валансевіч
на працягу
вякоў
выглядалі
наступным
чынам: Wo³yniec
= Wo³yn+cewicz = Wo³-o-ncewicz = Wo³on-s-ewicz = Wo³-Ή-sewicz |
Strona
g³σwna
|